Прывялены. Крыху правялены - падсушаны на сонцы, ветры (звычайна пра мяса, рыбу).
Прывялены кумпяк. Прывяленая рыба.
Няправільна. Дзесьці далёка ў тумане драчы дралі горла, востра пахла прывяленай (трэба: прывялай) травою. В.Гігевіч.
Прывялы. Які трохі звяў, прывяў (звычайна пра расліны, траву).
Ён угледзеў [з акна машыны] поле, запалавелае ўжо, з рамонкамі абапал палявой дарогі і сіняй, нібыта прывялай ад спякоты, але на самай справе халаднавата-пяшчотнай валошкі. А.Жук.