прыгодніцкі // прыгодны

Прыгодніцкі. Заснаваны на прыгодах, звязаны з прыгодамі.
Па сваёй тэматыцы прыгодніцкія аповесці Янкі Маўра ўваходзяць у цыкл твораў аб іншых краінах. М.Яфімава.

Прыгодны. Які падыходзіць, гадзіцца для чаго-н., прыдатны да чаго-н.
Дайце мне хатку, хатку прыгодную, вечная радасць жыла каб у ёй. Я.Купала.

Паведаміць пра недакладнасьць