Прыгоннік. Памешчык, які карыстаўся прыгонным правам, меў прыгонных сялян; прыхільнік прыгону.
Адмена прыгоннага права, праведзеная рукамі прыгоннікаў, не ўціхамірыла край. Полымя.
Прыгонны. Які мае адносіны да прыгону; які з'яўляецца ўласнасцю памешчыка-прыгонніка, належыць яму.
Ракой, фантанамі з зямлі б'е нафта, б'е стуль, скуль і не сніў прыгонны дзед. Я.Купала.