прыземісты // прыземлены // прыземны

Прыземісты. Нізкі на выгляд; прысадзісты.
[Мужчыны] падышлі да гаража - жоўтага прыземістага будынка, разлічанага машын на дзесяць. Т.Хадкевіч.
|| Невысокі, але моцнага целаскладу; каржакаваты (пра чалавека). Наперадзе цвёрдай паходкай з аўтаматам напагатове крочыў прыземісты і плячысты дзяцюк. Р.Няхай.

Прыземлены. Пазбаўлены ўзвышанага, незвычайнага; прыніжаны.
Хоць і многа яшчэ ў творы прыземленага бытавізму, але і бытавізм гэты своеасаблівы. А.Адамовіч.

Прыземны. Спец. Які прылягае непасрэдна да зямной паверхні.
Прыземны слой паветра.

Паведаміць пра недакладнасьць