Прысмак. Дадатковы, пабочны смак у чым-н.
Сцяблінкі жуючы, яна адчула не водар сена - водарасці пах, і далі той, што зноў іх паглынула, - чужы, салёны прысмак на губах. А.Куляшоў.
Прысмакі. звычайна мн. Ласункі, салодкае.
Мой бацька рэдка калі дастаўляў такія прысмакі, ашчаджаючы капейку на рэчы больш сур'ёзныя. І.Навуменка.
|| Разм. Прыправа. Хоць невялікія прысмакі - цыбуля, перчык, ліст бабкоў ды сальца некалькі брускоў. Я.Колас.