Прыстаўлены. Пастаўлены, прысунуты блізка да чаго-н.; прыхілены да чаго-н.; далучаны да чаго-н., пастаўлены дадаткова.
Яму чамусьці ўбачылася зноў усё тое, што бачылася не раз: на двух прыстаўленых заслонах стаіць труна, а ў ёй ляжыць, як жывая, нават з нейкім прытоеным смяшком у сіняватых губах яго Караліна. В.Адамчык.
Прыстаўны. Які прыстаўляецца або прыстаўлены да чаго-н.
Люся ўсё парывалася падняцца ў самалёт па шырокай прыстаўной лесвіцы. М.Даніленка.