прытвор // прытвора

Прытвор. Пярэдняя частка царквы непасрэдна за ўваходам.
Ён увайшоў у царкву. У прытворы гарэла тоненькая свечка. К.Чорны.

Прытвора. м. і ж. Разм. Той, хто прытвараецца, прыкідваецца.
Сінонімы: прытворшчык, прытворшчыца.
- А ты не прачытаў бы дзённіка сястры, каб ён трапіў табе на вочы? Не люблю прытвораў! І.Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць