Прытомлены. Які прытаміўся; змораны.
Сінонім: стомлены.
Здаволеныя гульнямі і трошкі прытомленыя, малыя крочаць паламаным строем. М.Ракітны.
Прытомны. Які знаходзіцца ў прытомнасці, пры памяці.
- Хутчэй выходзьце! - выратавальныя словы вырваліся з грудзей Ягора, і сам ён ледзь прытомны адскочыў ад дома. П.Кавалёў.