Прыцісклівы. Які пазбягае траты, выдаткаў.
Сінонім: скупы.
Кастусь Верамейчык - чалавек прыцісклівы, скрытны і на словы асцярожны. К.Крапіва.
Прыціскны. Спец. Які служыць для прыціскання чаго-н.
Трэба праверыць мацаванне пальцавага бруса да папярэдняга бруса жняяркі, усіх секцый пальцаў, прыціскных лапак да пальцавага бруса, а таксама дэталей да сценак жняяркі. В.Ягорушкін.