Прыцішыць. што. Зрабіць цішэй, слабей; зменшыць хуткасць.
Сінонім: суцішыць.
Андрэй падумаў, што, мусіць, спяшыць, і прыцішыў хаду. І.Пташнікаў.
Прыцішэць. Перастаць падаваць гукі; сцішыцца.
Сінонім: сціхнуць.
Костусь асеў і прыцішэў у тыя дні, хадзіў сам не свой. К.Чорны.