прыцьмець // прыцьміць

Прыцьмець. Страціць сваю яркасць, бляск.
Сінонім: патускнець.
Святло дрыготка пасунулася на небасхіле, прыцьмела і неяк раптоўна згасла. В.Быкаў.

Прыцьміць. каго-што. Засланіўшы сабой, зрабіць менш прыкметным, менш бачным.
Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць... Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа? Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, кроў, якой і твая моц не змажа. Я.Купала.

Паведаміць пра недакладнасьць