прычына // прычыннасць

Прычына.
1. З'ява, акалічнасць, якая выклікае, абумоўлівае ўзнікненне другой з'явы.
Адбылося неяк дзіва: сонца ход свой прыпыніла. Прастаяла тры гадзіны з невядомае прычыны. У.Дубоўка.
2. Падстава, зачэпка для якіх-н. дзеянняў.
[Сімон] любіў смяяцца, і для гэтага яму не трэба было шукаць асаблівай прычыны. Э.Самуйлёнак.

Прычыннасць.
1. Дачыненне да чаго-н., удзел у чым-н.
Абгрунтаванне думкі аб прычыннасці «Новай зямлі» да генезісу беларускага рамана атрымалася неглыбокім і скамечаным. Полымя.
2. У філасофіі: узаемная сувязь з'яў, пры якой адна з іх з'яўляецца прычынай другой.
Аб'ектыўная прычыннасць.

Паведаміць пра недакладнасьць