прэміравальны // прэміраваны // прэміяльны

Прэміравальны. Тое, што і прэміяльны.
Прэміравальная камісія. Прэміравальныя грошы.

Прэміраваны. Той, хто атрымаў прэмію; узнагароджаны прэміяй.
Пасля вячэры дзед Мікалай расказваў мне ўвесь свой даволі доўгі жыццёвы шлях: шлях панскага батрака-селяніна-бедняка-калгасніка-ўдарніка, тройчы прэміраванага за старанную работу. А.Якімовіч.

Прэміяльны. Які мае адносіны да прэміі; які з'яўляецца прэміяй.
З дому выйшаў дзед Аўсей з прэміяльным патэфонам. М.Калачынскі.
|| у знач. наз. прэміяльныя. Грошы, якія выплачваюцца ў якасці прэміі. Яна павесіла на плячо чорную дарагую сумачку, якой не мела ніводная настаўніца ў іхняй школе. Ісідар падарыў за прэміяльныя, калі каманда заняла першае месца ў рэспубліцы. В.Супрунчук.

Паведаміць пра недакладнасьць