Прэтэндэнт. Той, хто прэтэндуе на што-н., мае падставы на атрыманне чаго-н.
Разумеў хлапец - час падумаць, як будзе жыцца далей. Яшчэ пад ім двое меншых братоў - прэтэндэнтаў на бацькаву гаспадарку. А.Пальчэўскі.
Няправільна. Удар нашай авіяцыі быў закончан з надыходам цемры. Па эфектыўнасці яе дзеянняў гэты выпадак, на думку многіх відавочцаў, не мае прэтэндэнта (трэба: прэцэдэнту) у ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Звязда.
Прэцэдэнт. Кніжн. Выпадак у мінулым, які служыць прыкладам ці апраўданнем для падобных выпадкаў у будучым.
Мяне заўважылі праз акно, і ўсе выйшлі насустрач. Важны быў прэцэдэнт - ссыльнаму дазволілі працаваць у школе, і ўжо з'яўляліся надзеі, строіліся меркаванні на «пацяпленне», на палёгкі ў рэжыме. С.Грахоўскі.