Пушны.
1. З каштоўнай шкурай (пра звяроў).
Звяроў, ад якіх атрымліваюць футравіну, называюць пушнымі. Заалогія.
2. Які мае адносіны да пушніны.
Прадстаўнік пушной фірмы яўна нудзіўся гутаркай на пушныя тэмы. М.Лынькоў.
Пушысты. З мяккім пухам ці шэрсцю; лёгкі, вельмі мяккі.
Максім сеў у крэсла, узяў на калені ката, пагладзіў пушыстую поўсць. І.Шамякін.