П'янець.
1. Станавіцца п'яным.
Сінонім: хмялець.
Мар'я не любіла самагонку, але маці прымусіла і яе выпіць, а сама выпівала амаль нараўне з Янам і не п'янела. А.Жук.
2. перан. Узбуджацца, узрушвацца ад чаго-н.
Нам да вар'яцтва хацелася жыць. Ненавідзець, любіць, колькі выстарчыць сэрца. І п'янець ад вясны, ад смалістых ажын. П.Глебка.
П'яніць. каго-што. Прыводзіць да стану ап'янення ці падобнага ап'яненню.
Сінонім: хмяліць.
І цяпер, як Андрэй адзначыў неўзабаве для сябе, яго гэтак жа, як і тады, п'яніў пах свежаўскапанай зямлі і гною. Б.Сачанка.