рабак // рыбак

Рабак. Разм. Гліст.
- Ды замоўкніце вы са сваімі літаннямі. Яны тут зусім не патрэбны. У яго рабакі. Дайце яму бярозавага дзёгцю. Ад сэрца і адыдзе. У.Дубоўка.

Рыбак. Чалавек, які займаецца лоўляй рыбы.
На шчасце закінуўшы вуду ізноў, рыбак аглядае свой першы улоў. П.Глебка.

Паведаміць пра недакладнасьць