разбітны // разбіты

Разбітны. Разм. Лоўкі, праворны, бойкі.
Чыгунок бянтэжыцца зноў. Як ні кажы, які б ён ні быў разбітны, а ўсё ж урачысты, хвалюючы момант у хлопца!.. Я.Брыль.

Разбіты.
1. Расколаты на кускі ці з адбітым краем; разбураны.
Праз два разбітыя акны і адкрытыя насцеж дзверы гуляў вецер. М.Лынькоў.
2. Пашкоджаны ўдарам.
Трымаючыся за разбітую шчаку і распухлы нос, бокам высунуўся Слімак. М.Лынькоў.
3. Які пацярпеў паражэнне; пераможаны.
У гэты час рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі. А.Якімовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць