Разбойніцкі. Які мае адносіны да разбойніка, характэрны для яго.
Сашка падскочыў бліжэй да акна - у два пальцы - свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам. У.Караткевіч.
Разбойны.
1. Які мае адносіны да разбою.
Разбойны налёт. Разбойная банда.
2. Тое, што і разбойніцкі.
Разбойны напад фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз абарваў мірную працу паэта. М.Клімковіч.