разборачны // разборлівы // разборны

Разборачны. Які мае адносіны да разборкі.
Разборачны цэх. Разборачныя работы.

Разборлівы.
1. Які лёгка разабраць, успрыняць на слых ці зрокам.
Сінонім: выразны.
Спісаныя разборлівымі друкаванымі літарамі лісткі, у якіх звесткі пра воінскія часці, Міця аддае Міколу. І.Навуменка.
2. Патрабавальны, строгі ў выбары або ацэнцы каго-чаго-н.
Больш разборлівыя танцоры, якім надакучыць прасіць прабачэння за штуршкі, пакідаюць залу. А.Карпюк.

Разборны. Які можна разабраць, разняць на часткі і зноў сабраць.
І вось яшчэ!.. Яшчэ! Амаль увесь эшалон - разборныя дамы! А.Савіцкі.

Паведаміць пра недакладнасьць