развараны // разварны // разварысты

Развараны. Які добра ўварыўся, разварыўся.
Ясачка любіла піць развараную макуху. Р.Сабаленка.

Разварны. Рассыпчаты ў вараным выглядзе.
Разварная бульба. Разварная грэчка.

Разварысты. Які добра разварваецца.
Спехам праглынуўшы разварыстую бульбу з агуркамі, якую падала на стол гаспадыня, мы падзякавалі як маглі і пакінулі гасцінную хату. І.Чыгрынаў.

Паведаміць пра недакладнасьць