раздражнены // раздражнёны // раздражняльны

Раздражнены. Такі, у якога выклікалі злосць, раздражненне.
Сінонім: раззлаваны.
І яго мала відно на занятках. А калі і паказваецца, то маўклівы, раздражнены. А.Васілевіч.

Раздражнёны.
1. Які стаў хваравітым ад якога-н. раздражняльніка.
Раздражнёная скура.
2. Які знаходзіцца ў стане злоснага ўзбуджэння; абвостраны, усхваляваны (пра пачуцці).
Андрэй, прыклаўшы трубку да вуха, пачаў слухаць. Адразу ж быццам холадам дыхнула - голас быў чужы, раздражнёны. Б.Сачанка.

Раздражняльны. Які лёгка раздражняецца; уразлівы, чуллівы.
Хворае дзіця звычайна капрызіць, становіцца раздражняльным, часта плача. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць