разьбовы // разьбяны // разьбярны // разьбярскі

Разьбовы. Які мае адносіны да разьбы - вінтавой нарэзкі.
Разьбовае кальцо. Разьбовы разец.

Разьбяны. Зроблены разьбой - узорамі, малюнкамі, выразанымі на цвёрдых матэрыялах; разны.
Сані стаялі каля даволі вялікай хаты з прыгожымі ўзорнымі аканіцамі і разьбяным ганкам. Я.Васілёнак.

Разьбярны. Які мае адносіны да мастацкай разьбы, прызначаны для разьбы.
Разьбярныя работы. Разьбярны інструмент.

Разьбярскі. Які мае адносіны да разьбяра, разьбярства.
Разьбярскае майстэрства.

Паведаміць пра недакладнасьць