Рамесніцкі.
1. Які мае адносіны да рамяства, займаецца рамяством, саматужнай работай; рамесны.
Напярэдадні XVI стагоддзя Менск ператвараецца ў важны гандлёвы і рамесніцкі горад. Полымя.
2. Які працуе без творчай ініцыятывы, па ўстаноўленаму шаблону.
А.Кістаў лічыў ворагамі сапраўднага рэалістычнага мастацтва рамесніцкія штампы, халодную абыякавасць і банальнасць, напышлівую дэкламацыю. Маладосць.
Рамесны.
1. Які мае адносіны да рамяства, займаецца рамяством, саматужнай работай; рамесніцкі.
Жывуць там шаўцы, краўцы, бондары, цесляры, - люд рамесны, - сядзяць на месцы, іх і за вуха з тае Назараўкі не выцягнеш. Б.Стральцоў.
2. Які рыхтуе кадры кваліфікаваных рабочых.
Здаецца, яму споўнілася толькі шаснаццаць, калі ён развітаўся з вёскай і паехаў вучыцца ў рамеснае вучылішча. В.Хомчанка.