Ранішні. Які мае адносіны да раніцы; які бывае раніцай.
Увесь панылы настрой, пад уплывам якога быў нядаўна Лабановіч, развеяўся, як ранішні туман перад гарачым летнім днём. Я.Колас.
Ранні.
1. Які мае адносіны да раніцы; ранішні.
Ранняя летняя раса ападаць стала на густую траву. Р.Мурашка.
2. Які з'яўляецца самай першай, пачатковай парой чаго-н., пачаткам пэўнага працэсу, першай стадыі развіцця.
Паўтарэнне купалаўскіх матываў знаходзіў у ранніх вершах Міхася Васілька Валянцін Таўлай. Д.Бугаёў.
3. Які наступае, адбываецца раней, чым звычайна.
Нявольнікі працы адплацяць паўстаннем за раннюю старасць, за слёзы маленства. П.Глебка.