расаднік // рассаднік

Расаднік. Месца, дзе вырошчваюць маладыя расліны (расаду) для высадкі ў грунт.
Спуджаныя хаты разбегліся ў бакі ды так і скучыліся там вакол вузкіх завулкаў і на пляц пазіраюць нясмела з-за густа зачастаколеных расаднікаў. П.Галавач.

Рассаднік. Крыніца з'яўлення, размнажэння, распаўсюджання чаго-н.
Мова мастацкай літаратуры выступае як рассаднік і папулярызатар узорных сродкаў і прыёмаў літаратурнага выражэння. Л.Шакун.

Паведаміць пра недакладнасьць