раскідзісты // раскідлівы // раскідны

Раскідзісты. Шырока раскінуты ў бакі.
Я спыніўся ў роздуме, паглядзеў на неба і прылёг пад раскідзістым дубам. В.Вольскі.

Раскідлівы. Разм. Неашчадны, неэканомны.
Дзіўна было б іншае: калі б у такога раскідлівага чалавека ды было нешта. ЛіМ.

Раскідны. Які мае адносіны да раскідання чаго-н. або служыць для раскідання.
Па спосабу сяўбы адрозніваюць сеялкі радковыя, гнездавыя, пункцірныя і раскідныя. А.Тачыцкі.

Паведаміць пра недакладнасьць