распарадак // распарадлівасць / распарадчасць

Распарадак. Устаноўлены парадак якіх-н. спраў, заняткаў і інш.; сукупнасць правіл, якія рэгулююць што-н.
Хлопцы ведаюць хатні распарадак на памяць і не спяшаюцца дадому. М.Лужанін.

Распарадлівасць. Уменне добра кіраваць, распараджацца чым-н.; энергічнасць у арганізацыі чаго-н.
Распарадлівасць брыгадзіра. Распарадлівасць гаспадыні.

Распарадчасць. Тое, што і распарадлівасць.
Пётр І палюбіў Меншыкава за кемлівасць, распарадчасць і храбрасць. Гісторыя СССР.

Паведаміць пра недакладнасьць