рассылачны // рассыльны

Рассылачны. Прызначаны для рассылкі.
Рассылачнае аддзяленне паштамта.

Рассыльны.
1. Які мае адносіны да рассылкі, звязаны з рассылкай.
Рассыльная кніга.
2. Той, хто разносіць службовую карэспандэнцыю.
Сінонімы: кур'ер, пасыльны.
Тэрміновы пакет адправілі рассыльным.

Паведаміць пра недакладнасьць