Рассыпісты.
1. Які лёгка рассыпаецца на крупінкі, крошкі.
[Снег] рассыпісты і, здаецца, зусім не падобны на той, што гурбамі асеў вакол на палях, на чорных ялінах, што стаяць ля самай чыгункі. А.Савіцкі.
2. перан. Дробны, перарывісты.
Недзе ўдалечыні дробным рассыпістым рэхам пракацілася кулямётная чарга. В.Быкаў.
Рассыпны. Які складаецца з асобных крупінак, зерняў; сыпучы; які прадаецца паштучна.
Рассыпны корм. Рассыпны тавар.
Рассыпчаты. Тое, што і рассыпісты.
Пасярод стала з вялізнай глінянай міскі дыхала пахучай парай бялюткая рассыпчатая бульба. І.Шамякін.