расхлябаны // расхлябісты

Расхлябаны.
1. Такі, у якім аслаблі мацаванні (ад неахайнага доўгага карыстання); расхлістаны.
Расхлябаныя дзверы.
2. перан. Няцвёрды, віхлясты; недысцыплінаваны, неарганізаваны.
Зноў шаша, і зноў аднастайны, расхлябаны крок. І.Навуменка.

Расхлябісты. Абл. Гразкі, пакрыты калюжынамі; няроўны.
Ісці па расхлябістай дарозе было нязручна і цяжка. А.Асіпенка.

Паведаміць пра недакладнасьць