Расяны. Які мае адносіны да расы; з расы.
Расяныя кроплі густа сядзелі на дробных лісточках ружаў; на пукатых дробных бутонах яны былі не празрыстыя, а быццам варсістыя ад тонкіх промняў, што адбіваліся ў іх. А.Савіцкі.
Росны. Пакрыты расою; з расою.
Палотны рассцілалі на росным лузе ці на атаве, і па доўгай палатнянай дарожцы можна было бегчы на ўвесь дух, не баючыся пракалоць аб іржэўнік ногі. І.Навуменка.