рафінаваны // рафінадны // рафінёрны // рафіновачны

Рафінаваны.
1. Спец. Ачышчаны.
Рафінаваны алей патрэбны Воршы і Полацку, і цыстэрну не варта было забіраць з Віцебскай вобласці. Звязда.
2. перан. Кніжн. Вытанчаны, тонкі, удасканалены.
Гэта быў час [пасля рэвалюцыі 1905 г.], калі ... у літаратуры спрабавалі даць нейкі сінтэз самага грубага натуралізму з рафінаваным дэкадэнцтвам. М.Клімковіч.

Рафінадны. Які мае адносіны да рафінаду - ачышчанага кускавога цукру.
Калі Васілёк быў яшчэ зусім малым, бацька яго працаваў на рафінадным заводзе і зрэдку прыносіў невялічкія кавалачкі цукру. Які ж ён быў салодкі! ЛіМ.

Рафінёрны. Спец.
1. Прызначаны для рафінавання.
Рафінёрны цэх.
2. Які паддаецца, падлягае рафінаванню.
Рафінёрная маса.

Рафіновачны. Спец. Які прызначаны, служыць для рафінавання.
Рафіновачная печ.

Паведаміць пра недакладнасьць