рахункаводчы // рахунковы

Рахункаводчы. Які мае адносіны да рахункавода, рахункаводства.
Пасля шпіталю яго, як і іншых інвалідаў вайны, накіравалі на рахункаводчыя курсы, якія ён паспяхова закончыў і пачаў працаваць у калгасе рахункаводам. Звязда.

Рахунковы. Які мае адносіны да рахункаводства, звязаны з вядзеннем падлікаў, рахункаў.
Вылічэнне і ўтрыманне падатку з заработнай платы рабочых і служачых праводзяць рахунковыя работнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць