рацыяналізаваны // рацыяналізатарскі

Рацыяналізаваны. Удасканалены, больш прадукцыйны; больш мэтазгодны.
Рацыяналізаваны працэс вытворчасці.

Рацыяналізатарскі. Які мае адносіны да рацыяналізатара, рацыяналізацыі.
За год унесена больш за тры тысячы рацыяналізатарскіх прапаноў, якія далі заводу шэсць мільёнаў эканоміі. У.Карпаў.

Паведаміць пра недакладнасьць