рацыяналістычны // рацыянальны

Рацыяналістычны.
1. Які мае адносіны да рацыяналізму - напрамку ў ідэалістычнай філасофіі, які лічыць розум адзінай крыніцай пазнання.
Дэкарт - заснавальнік рацыяналістычнай філасофіі. Звязда.
2. Які апіраецца толькі на патрабаванні логікі, розуму.
У параўнанні з іншымі маладнякоўцамі Змітрок Бядуля больш рацыяналістычны ў сваёй творчасці. В.Каваленка.

Рацыянальны.
1. Разумны, мэтазгодны.
Створаная сетка чыгунак пры іх рацыянальным выкарыстанні, належным забеспячэнні рухомым саставам і тэхнічным абсталяваннем магла б параўнальна нядрэнна забяспечваць патрэбы ў перавозках. Полымя.
2. У матэматыцы: сувымерны з адзінкай ці з часткаю адзінкі; без знака радыкала.
Лікі цэлыя і дробавыя называюцца рацыянальнымі лікамі. Алгебра.

Паведаміць пра недакладнасьць