ружавець // ружовіць

Ружавець.
1. Станавіцца ружовым.
Светлая паласа на ўсходзе ўсё шырэла, край неба над самаю зямлёй пачынаў ружавець. Маладосць.
2. Чырванець, пакрывацца румянцам.
А яна глядзіць на дзіця, шчокі яе ледзь прыкметна ружавеюць, а ў позірку пачынае свяціцца тое адвечнае, пяшчотнае, чыстае, чым надзяліла жанчыну шчодрая прырода і чым яна надзяляе свет. В.Палтаран.
3. Выдзяляцца сваім ружовым колерам, віднецца (пра што-н. ружовае).
Сям-там ружавеюць шапкі цыбатых мухамораў. А.Кандрусевіч.

Ружовіць. што. Афарбоўваць у ружовы колер, рабіць ружовым.
Сонейка хмарку ружовіла, ветрык яе лёгкім адзеннем пагойдваў. А.Карпюк.

Паведаміць пра недакладнасьць