рыбацкі / рыбачы // рыбны

Рыбацкі. Які мае адносіны да рыбака, рыбацтва.
Пагаслі агеньчыкі ў вокнах рыбацкага пасёлка. Т.Хадкевіч.

Рыбачы. Які мае адносіны да рыбака, належыць яму.
Рыбачая лодка. Рыбачая вопратка.

Рыбны.
1. Які мае адносіны да рыбы.
Рыбныя запасы. Рыбны рынак.
2. Багаты рыбай.
Рыбная рэчка. Рыбнае месца.

Паведаміць пра недакладнасьць