рэгрэс // рэгрэсія

Рэгрэс. Упадак у развіцці, рух назад, дэградацыя.
Пэўная група старой тэхнічнай інтэлігенцыі з усёй катастрафічнасцю адчула аднойчы, што іх клас гіне, што лінія іхняга класа - не прагрэс, а рэгрэс. Б.Мікуліч.

Рэгрэсія. Спец. Адступленне мора з занятай ім раней тэрыторыі, за кошт чаго павялічваецца суша.
У кнігах па геалогіі часта сустракаюцца выразы: «наступленне мора», «адступленне мора» або, па-вучонаму, «трансгрэсія» і «рэгрэсія мора», што азначае тое ж самае. А.Чаркасаў.

Паведаміць пра недакладнасьць