рэквізіт // рэквізітар

Рэквізіт. Розныя рэчы, неабходныя для пастаноўкі спектакля або здымкі кінафільмаў.
Усе дэкарацыі і рэквізіт здабываліся акцёрамі на месцы. Тэатру Галубка не трэба было нічога асабліва тэхнічнага, ён мог выступаць на любым памосце і нават проста на лужку. Я.Рамановіч.
Няправільна. Ён успомніў, як на дваццаць сёмым годзе жыцця яго ахапіла неадольная прага маляваць. Ён купіў фарбы, мальберт, палатно, словам, увесь неабходны мастаку рэквізіт (можа: рыштунак?). І.Клімянкоў.

Рэквізітар. Той, хто адказвае за рэквізіт.
Я хутка пазнаёміўся з касцюмерамі, што апраналі мяне на спектаклях, з грымёрам і з рэквізітарам. Я.Рамановіч.

Паведаміць пра недакладнасьць