рэклама // рэкламацыя

Рэклама.
1. Мерапрыемствы, якія праводзяцца для таго, каб стварыць шырокую вядомасць, папулярнасць каму-чаму-н.
Відаць, гэтым людзям была патрэбна гучная рэклама і доказы энергічнай дзейнасці для справаздачы перад сваімі гаспадарамі-філантропамі. М.Машара.
2. Аб'ява, паведамленне з мэтай прыцягнуць увагу да чаго-н.
Насупраць на другім баку вуліцы мігцела агнямі малінавая рэклама кафэ. М.Вышынскі.

Рэкламацыя. Прэтэнзія прадпрыемству, скарга на нізкую якасць яго тавару з патрабаваннем аплаціць страты.
Наступныя два прыборы выйшлі са строю пасля таго як фірме была адпраўлена рэкламацыя. Новую рэкламацыю не высылалі, спадзяваліся, што прыедзе спецыяліст фірмы і заадно наладзіць астатнія прыборы. М.Гроднеў.

Паведаміць пра недакладнасьць