рэмез // раміз

Рэмез. Маленькая птушка з атрада вераб'іных.
Сінічка-рэмез, якая жыве на поўдні, будуе з пушынак насення вярбы і таполі гняздо, закрытае з усіх бакоў, толькі з адной адтулінай для ўваходу (рэдка з дзвюма). Заалогія.

Раміз.
1. У некаторых картачных гульнях: недабор пэўнай колькасці бітак, а таксама штраф за такі недабор.
- Першы раміз - золата! - сказаў Ілья і стукнуў кулаком па сваіх картах, што паклаў перад ім Мікіта. Я.Васілёнак.
2. Паўторны папераджальны ўдар (укол) у фехтаванні.
Апошні раміз.

Паведаміць пра недакладнасьць