Рэпарацыя. звычайна мн. Плацяжы пераможанай краіны, якая развязала вайну, краіне-пераможцы на пакрыццё страт ад вайны.
Савецкі ўрад лічыць неабходным, каб, пачынаючы з 1 студзеня 1954 года, Германія была поўнасцю вызвалена ад уплаты рэпарацый. Звязда.
Рэпатрыяцыя. Зварот на радзіму ваеннапалонных, бежанцаў, перасяленцаў, якія аказаліся за межамі сваёй краіны ў выніку вайны.
Ёй паабяцалі перадаць справу пошукаў яе дзяцей у камісію па рэпатрыяцыі, якая пачала працаваць. Я.Шарахоўскі.