рэпрэсіраваны // рэпрэсіўны

Рэпрэсіраваны. Падвергнуты пакаранню дзяржаўнымі органамі.
Муж Алены Загорскай у трыццаць сёмым годзе быў рэпрэсіраваны, таму фашысты адносіліся да гэтай сям'і з поўным даверам. І.Новікаў.

Рэпрэсіўны. Які з'яўляецца пакараннем з боку дзяржаўных органаў; карны.
Аднак, нягледзячы на рэпрэсіўныя меры буржуазіі і царскіх улад, рэвалюцыйны рух у краіне разрастаўся. І.Саладкоў.

Паведаміць пра недакладнасьць