Рэстаўратарскі. Які мае адносіны да рэстаўратара, рэстаўрацыі - аднаўлення ранейшага, звергнутага палітычнага ладу.
Маскіруючыся высокімі словамі пра незалежнасць краіны, гэтыя антынародныя групоўкі галоўным у сваёй дзейнасці лічылі рэстаўратарскія мэты. Звязда.
Няправільна. Галерэя вядзе вялікую даследчую і рэстаўратарскую (трэба: рэстаўрацыйную) работу. Беларусь.
Рэстаўрацыйны. Які мае адносіны да рэстаўрацыі - аднаўлення старых ці пашкоджаных помнікаў культуры.
У час мінулай вайны частка калекцыі была страчана. Запатрабаваліся многія гады ўпартых пошукаў, складаныя рэстаўрацыйныя работы, перш чым у музейных залах Петрадварца зноў пачалі перазвоньвацца гадзіннікі-ветэраны. Звязда.
Рэстаўрыраваны. Адноўлены (у розн. знач.).
Рэстаўрыраваная карціна. Рэстаўрыраваныя старыя парадкі.