Рэфератны. Які мае адносіны да рэферата; у форме рэферата.
Хоць паведамленне, зробленае ў рэфератнай форме, і не заняло шмат часу, аднак пастаноўкай новай праблемы яно зацікавіла ўсіх прысутных. ЛіМ.
Рэфератыўны. Які мае кароткі, у форме рэферата, выклад зместу кніг, артыкулаў і г.д.
Тут аўтар рэфератыўна (прысл.) выкладае змест ужо вядомых публікацый. Полымя.