рэфлексіўны // рэфлектарны // рэфлекторны // рэфлектыўны

Рэфлексіўны. Тое, што і рэфлекторны.
Рэфлексіўны рух. Рэфлексіўная рэакцыя.

Рэфлектарны. Які мае адносіны да рэфлектара - увагнутага люстра для адбіцця светлавых промняў.
Убранне пакоя дапаўняе яшчэ вялізны рэфлектарны ліхтар і тэлефонны апарат. Д.Цябут.

Рэфлекторны. Які мае адносіны да рэфлексу - рэакцыі жывога арганізма на знешнія раздражненні; міжвольны, машынальны, несвядомы.
Адпаведнасць паміж дзейнасцю розных органаў і работай сэрца ўстанаўліваецца рэфлекторным шляхам. Анатомія і фізіялогія чалавека.

Рэфлектыўны. Міжвольны, машынальны, несвядомы; рэфлекторны.
У рэфлектыўнай свядомасці героя «Паўлюковых дум» узнікае пакутлівы роздум аб неўладкаванні грамадскага жыцця, аб несправядлівасці, якая пануе ў свеце. Д.Гальмакоў.

Паведаміць пра недакладнасьць