Саладзець. Станавіцца больш салодкім, саладзейшым.
Цукар раствараўся - чай саладзеў.
Саладзіць. што.
1. Рабіць больш салодкім, падсалоджваць.
Бабы ж ля печы завіхаюцца, частай і ветлівай гаворкай рассыпаюцца, цукрам пампушкі салодзяць. П.Галавач.
2. Прарошчваць зерне для атрымання соладу.
Саладзіць ячмень.