саламяны // саломісты

Саламяны.
1. Які мае адносіны да саломы; зроблены з саломы.
Саламяны стог. Саламяная страха.
2. Светла-жоўты, колеру саломы.
У блакітных вачах [Якуба], што сядзелі глыбока пад колкімі саламянымі бровамі, усё яшчэ жыла незадаволенасць сынам. А.Савіцкі.

Саломісты. З вялікімі сцёбламі; які дае многа саломы (пра злакі).
Саломістае жыта. Саломісты авёс.

Паведаміць пра недакладнасьць