салітэр // саліцёр

Салітэр. Буйны брыльянт.
Прыгожы салітэр. Дарагі салітэр.
Няправільна. У кішэчніку чалавека сустракаецца доўгі і плоскі, падобны да белай істужкі чарвяк - салітэр (трэба: саліцёр), або цэпень. Заалогія.

Саліцёр. Доўгі плоскі чарвяк, які паразітуе ў кішэчніку чалавека і жывёлы.
Калі такая лічынка (фінка) у нядобра правараным або прасмажаным мясе трапляе ў кішэчнік чалавека, то ў кішэчніку яна вырастае ў стужачнага чарвяка - саліцёра. В.Іванова.

Паведаміць пра недакладнасьць